«Я хачу верыць». Плакат з тэлесерыяла «Сакрэтныя матэрыялы»

«Я хачу верыць». Плакат з тэлесерыяла «Сакрэтныя матэрыялы»

На сайце ў фармаце PDF сабраныя 140 тысяч старонак дакументаў аб 12618 паведамленняў пра НЛА, пераважна над ЗША.

Кожны дакумент утрымлівае падрабязнае апісанне падзеі і гіпотэзы аб паходжанні загадкавых аб’ектаў. Шукаць паведамленні можна як па ключавым слове, так і па годзе — з 1940-х па 1960-я.

Толькі 700 паведамленняў застаюцца без лагічнага тлумачэння.

Напрыклад, жоўтыя і сінія ўспышкі ў небе над Невадай (PDF), што назіраліся 3 студзеня 1960 года, тлумачацца запускам ракет нявызначанага тыпу, якія не былі заўважаныя радарамі. А пра паведамленні мясцовых жыхароў аб срэбнай сферы ў небе над Будапештам (PDF), Венгрыя, 10 чэрвеня 1947 года недастаткова звестак – у справаздачы просяць паведаміць аб з’яўленні дакументальных здымкаў.

Дакументы адносяцца да праекта «Сіняя кніга», што здзяйсняўся ваенна-паветранымі сіламі ЗША з 1952 па 1970 год.

НЛА аналізаваліся на прадмет пагрозы нацыянальнай бяспецы. Пасля таго, як было вырашана, што ў НЛА нічога анамальнага няма, праект быў згорнуты.

Ніводны аб’ект не прадстаўляў пагрозы нацыянальнай бяспецы, ніводны аб’ект не быў створаны з дапамогай тэхналогій па-за межамі тагачаснай навукі, ніводны не быў прызнаны незямным.

Аб’ект, зняты блізу Ніягарскага вадаспаду ў 2013 годзе. Фота з сайта ufocasebook.com

Аб’ект, зняты блізу Ніягарскага вадаспаду ў 2013 годзе. Фота з сайта ufocasebook.com

Энтузіясты па ўсім свеце збіраюць сведчанні аб НЛА. Адсартаваныя па гадах лепшыя здымкі можна праглядзець, напрыклад, тут. А звязацца з беларускімі даследчыкамі НЛА, палтэргейсту і іншых анамальных з’яў можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?