Мастацкая галерэя «Ўнівэрсытэт культуры» (Кастрычніцкая пл., 1) запрашае 11 студзеня а 17‑й гадзіне на адкрыцьцё выставы «Стары Новы год» твораў мастакоў‑жывапісцаў — Васіля Пешкуна і Ганны Сілівончык. Работы гэтага творчага тандэму найбольш арганічна раскрываюць тэму старанавагодняга сьвята.

Васіль Пяшкун у сваёй творчасьці працягвае традыцыі рэалістычнай школы, не цураючыся ў той жа час уплыву імпрэсіянізму. Ганна Сілівончык стварае свае мастацкія вобразы на аснове беларускага народнага жывапісу, трансфармуючы яго здабыткі сродкамі сучаснага мастацтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0