Хакеісты мінскага «Дынама» пераможна пачалі чарговую выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ-2014/15, абыграўшы 20 студзеня ў гасцях браціслаўскі «Слован» з лікам 6:4 (2:2, 2:1, 2:1).

Цяпер у актыве «Дынама» стала 87 ачкоў пасля 47 матчаў чэмпіянату (розніца шайб — 144-121), і яны па-ранейшаму займаюць пяты радок у турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.

Бліжэйшы канкурэнт «зуброў» за больш высокую пазіцыю — іх аднаклубнікі з маскоўскага «Дынама» абыходзяць беларускі клуб ўсяго на сем ачкоў.

Беларуская дружына наступны матч таксама праводзіць у гасцях супраць заграбскага «Медвешчака» (22 студзеня). 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?