Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

«Сёння ноччу два хлопцы здзейснілі крадзёж у офісе МТС. Хоць злачынцы і збеглі, але аператыўнікі хутка ўстанавілі асобы. Гэтай жа ноччу злачынцаў затрымалі супрацоўнікі палка патрульна-паставой службы міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама», — распавёў Ластоўскі.

«Мужчыны зайшлі ў салон у 19 гадзін вечара і пад выглядам наведвальнікаў разглядалі адзін са смартфонаў, размешчаны на адкрытай вітрыне. Замест таго, каб аплаціць пакупку, яны вырашылі здзейсніць крадзеж. Як толькі адзін са зламыснікаў адключыў смартфон ад вітрыны, спрацавала сігналізацыя. Супрацоўнікі салону паспрабавалі спыніць мужчын, але ім удалося ўцячы. На дадзены момант скрадзены смартфон знойдзены цэлым і без пашкоджанняў. У бліжэйшы час яго вернуць аператару», — пракаментаваў сітуацыю прэс-сакратар МТС Юрый Міронаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?