«Віцебскгаз»

Служба МНС прыняла сігнал пра выбух ў 12.47 дня.

Выбух адбыўся ў адміністрацыйным будынку «Віцебскгазу» па вул. Церашковай , у кабінэце №7 на першым паверсе, дзе праводзіцца прыём наведнікаў. Трое пацярпелых — дзьве жанчыны і мужчына — ёсьць супрацоўнікамі прадпрыемства. Іх даставілі ў апёкавае аддзяленьне абласнога шпіталю.

Ніхто з наведнікаў установы не пацярпеў, іншыя супрацоўнікі былі эвакуяваныя. На месцы здарэньня гарадзкая пракуратура правяла папярэднюю праверку.

Высьветлілася, што падчас выбуху адна з пацярпелых жанчын знаходзілася каля дзьвярэй кабінэту ў калідоры, і таму яна атрымала меншыя апёкі. Астатнія двое знаходзяцца ў цяжім стане.

Паводле вэрсіі мясцовых работнікаў, здарэньне магло адбыцца праз канфлікт паміж пацярпелымі. Нехта бачыў, што мужчына заходзіў у кабінэт да сваёй знаёмай з пяцілітровай плястыкавай бутэлькай бэнзіну, якую пазьней знайшлі на месцы здарэньня.

У памяшканьні быў невялікі пажар, ліквідаваны адмыслоўцамі са службы МНС, выбуховай хваляй выбіла дзьверы.

Радыё Свабода

Глядзі яшчэ:
Фотаздымкі зь месца здарэньня сп. Аляксея, picasaweb.google.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0