У Мінску ў сувязі з нізкім пасажырапатокам з 2 лютага адмяняецца выкананне некалькіх рэйсаў прыгарадных аўтобусных маршрутаў, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

Адмяняюцца рэйсы аўтобуснага маршруту №248 «ДС Карастаянавай — Гарадок» адпраўленнем ад ДС Карастаянавай у 6.20, 10.45, 15.05, 20.35 па будніх днях, у 6.25, 10.45 па выхадных днях; №267 «ДС Карастаянавай — Бальшавік» адпраўленнем ад ДС Карастаянавай у 8.00, 12.42 па будніх днях. Па раскладзе адмененых рэйсаў арганізуецца праца аўтобусамі малой змяшчальнасці (27 пасажырскіх месцаў) па маршрутах №1548-ТК «Камароўскі рынак — Бальшавік — Гарадок» і №1567-ТК «Камароўскі рынак — Бальшавік».

Адначасова ў сувязі з адсутнасцю пасажырапатоку ў раёне населенага пункта Гарадок для прыгарадных аўтобусных маршрутаў №378 «ДС Карастаянавай — Абласная бальніца праз Гарадок» і №379 «ДС Карастаянавай — Забалоцце праз Гарадок» адмяняецца заезд у Гарадок і арганізуецца праца па маршрутах №337 «ДС Карастаянавай — Абласная бальніца» і №222 «ДС Карастаянавай — Забалоцце» адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?