Кніга «Заходнебеларуская Атлантыда» прысвечана гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час. Чытачы змогуць пазнаёміцца як з жыццём звычайных беларусаў у 1921-1939 гады, так і з біяграфіяй цікавых гістарычных асоб, звязаных з нашай краінай. Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў пятніцу, 23 студзеня, у Мінску. 

Кніга «Заходнебеларуская Атлантыда» складаецца з артыкулаў Ігара Мельнікава, гісторыка і даследчыка жыцця Заходняй Беларусі «за польскім часам».

«Гэтае выданне – вынік маёй пяцігадовай працы ў архівах розных краін. Акрамя гэтага, за гэты час я аб'ездзіў і ўбачыў шматлікія мясціны Беларусі і пазнаёміўся з цікавымі сведкамі той эпохі, якую мы зараз называем «міжваенны час». У маёй прыватнай калекцыі вялікая колькасць аўтэнтычных здымкаў, матэрыялаў і дакументаў 1920-1940 гадоў, частка з якіх апублікавана ў «Заходнебеларускай Атлантыдзе». Прыйшоў час, каб сучасныя беларусы адкрылі для сябе гістарычную праўду пра падзеі 1921-1939 гадоў у Заходняй Беларусі», – адзначае Ігар Мельнікаў.

Артыкулы, з якіх складаецца кніга, раней былі надрукаваныя ў газеце «Новы час», а таксама на сайце «Гістарычная праўда». Кніга з'яўляецца другім выданнем з серыі «Бібліятэчка Новага часу» (выдавецтва «Галіяфы»).

Артыкулы, з якіх складаецца кніга, раней былі надрукаваныя ў газеце «Новы час», а таксама на сайце «Гістарычная праўда». Кніга з'яўляецца другім выданнем з серыі «Бібліятэчка Новага часу» (выдавецтва «Галіяфы»).

У выданні можна знайсці аналіз гісторыі заходнебеларускіх тэрыторый у складзе Другой Рэчы Паспалітай. Асаблівую цікавасць выклікаюць нарысы, прысвечаныя гісторыі крыміналу ў Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах міжваеннай Польшчы. Таксама распавядаецца пра падзеі верасня 1939 года, удзел беларусаў у складзе польскага войска ў баявых дзеяннях супраць вермахта і Чырвонай Арміі ў самым пачатку Другой Сусветнай. Аўтар аналізуе гісторыю сталінскіх рэпрэсій супраць грамадзян Заходняй Беларусі, а таксама сумна вядомы Беларускі катынскі спіс. 

Прэзентацыя кнігі кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.» адбудзецца 23 студзеня а 18.00 у сядзібе БНФ на Чарнышэўскага, 3. На прэзентацыі ўсе ахвотныя змогуць пазнаёміцца з аўтарам, задаць яму любыя пытанні па гісторыі Заходняй Беларусі, убачыць унікальныя фатаздымкі па тэме і набыць кнігу з аўтарскім аўтографам.

У верасні мінулага года Ігар Мельнікаў прэзентаваў гледачам выставу пад назвай «Заходнебеларуская Атлантыда» ў музеі ў Заслаўі. Але цікавыя экспанаты жыцця беларусаў «пры Польшчы» шырокаму колу гледачоў пабачыць не атрымалася – выставу забаранілі ідэолагі Мінаблвыканкама. 

Частка экспазіцыі выставы «Заходнебеларуская Атлантыда» ў Заслаўі

Частка экспазіцыі выставы «Заходнебеларуская Атлантыда» ў Заслаўі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?