26 студзеня — «Як быць свабодным у несвабоднай краіне»

Лекцыя Альгерда Бахарэвіча. Што такое сучаснасць і як з ёй змагацца, ці варта быць актуальным, якія маскі больш пасуюць беларускаму карнавалу і як забіць у сабе раба, не параніўшы пры гэтым Рабесп’ера.

Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

31 студзеня — Дзень нараджэння Альгерда Бахарэвіча ў кнігарні «логвінаЎ»

У праграме:

— адкрыццё персанальнай палічкі, на якой будзе прадстаўленая поўная бібліяграфія пісьменніка, а таксама рэдкія выданні і артэфакты, звязаныя з яго творчасцю;

— прэзентацыя рамана «Дзеці Аліндаркі» — кнігі пра дэманаў Беларушчыны, казкі для дарослых пра сучасных беларускамоўных дзяцей, якія заблукалі ў цёмным лесе;

— спектакль «Бог не роўна delete» паводле Францішка Багушэвіча з удзелам Юлі Цімафеевай і Альгерда Бахарэвіча

— выступы і віншаванні Марыі Мартысевіч, Валянціна Акудовіча, Змітра Вішнёва, Адама Глобуса, Андрэя Хадановіча, Паўла Касцюкевіча, Сержа Мінскевіча, Сяргея Календы.

— адказы на пытанні.

31 студзеня. Пачатак а 18.00. Уваход - вольны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?