Выключэнняў ў правілах размеркавання арэнднага жылля не будзе. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра краіны Андрэя Кабякова.
«Мы прынялі рашэнне наконт арэнднага жылля. У гэтым напрамку павінны дзейнічаць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Правілы мяняць ні ў якім разе нельга. Ніякіх аддушын, нікому нічога не перадаваць на больш ільготных умовах. Ці дапаўняць спісы атрымальнікаў гэтых кватэр тымі, хто туды не патрапіў, — гэтага быць не павінна! Ніякіх не павінна быць выключэнняў! Роўныя ўмовы», — падкрэсліў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што пры размеркаванні арэнднага жылля трэба дзейнічаць на агульных падставах. Па словах кіраўніка дзяржавы, калі жыллё застаецца незапатрабаваным, то трэба думаць загадзя, перш чым будаваць.