Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам прэм'ера-міністра Андрэя Кабякова, закрануў пытанне продажаў легкавых аўтамабіляў Geely.

«У гэтай частцы хачу сказаць наступнае: мы, вядома, можам стымуляваць і продажы легкавых аўтамабіляў, і яшчэ чагосьці можам, калі ў выніку ў недалёкай будучыні, праз месяц, два ці паўгода гэта дасць нам большы эфект для бюджэту, для дзяржавы. Усё астатняе нас не павінна цікавіць. Той, хто хоча купіць аўтамабіль, той яго купіць», — сказаў ён.

«Не час сёння займацца падачкамі, льгатаваннем, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Калі будзе выгада для дзяржавы, то мы гатовыя падставіць плячо тым, хто хоча набыць аўтамабіль. Іншых правілаў быць не павінна. Бо мы зноў пачнем адным даваць, іншым не даваць, кагосьці пакрыўдзім, кагосьці не пакрыўдзім — для ўсіх павінны быць роўныя ўмовы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?