Праграма «У саюз з сябрамі», якую называюць сацыяльнай сеткай, карэктней называць геалакатарам з функцыямі мэсэнджара. Для доступу ў «У саюз з сябрамі» трэба мець акаўнт у расійскай сацсетцы «УКантакце», адтуль праграма бярэ спіс сяброў. Таксама на смартфоне павінна быць дазволеная геалакацыя.

Праграма паказвае бліжэйшых сяброў і дазваляе весці з імі перапіску праз «УКантакце».

Такім чынам можна трымаць сувязь падчас працы ці навучання, не згубіць сябра з БРСМ падчас масавых мерапрыемстваў. Па словах аднаго з распрацоўшчыка Паўла Бацылева, «сервіс дапаможа аб’яднаць беларускую моладзь, не дазволіць уцягнуць падлеткаў у дэструктыўныя аб’яднанні», піша БЕЛТА.

Злева: уваход праз «УКантакце». Па цэнтры: вакол нуль сяброў, што не дзіўна для аўтара, які пераважна карыстаецца Facebook. Справа: перапіска цалкам сінхранізаваная з «УКантакце»

Злева: уваход праз «УКантакце». Па цэнтры: вакол нуль сяброў, што не дзіўна для аўтара, які пераважна карыстаецца Facebook. Справа: перапіска цалкам сінхранізаваная з «УКантакце»

На распрацоўку праграмы аўтар патраціў грант, што атрымаў на конкурсе «100 ідэй для Беларусі». Па словах Паўла Бацылева, яму давялося пабываць у ЗША, але ён там ніколі б не застаўся, бо «патрыёт сваёй краіны».

Кіраўніцтва БРСМ прасіла не турбаваць Паўла з інтэрв’ю.

***

На чарговым рэспубліканскім з’ездзе БРСМ, што прайшоў 19-20 студзеня ў Мінску, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «інтэрнэт не павінен быць толькі сродкам зносін». Таму БРСМ плануе распрацаваць як мага больш навучальных праграм (у тым ліку ў сферы фінансаў і права), карысных для студэнтаў і школьнікаў. Сярод іншых прадстаўленых сябрамі БРСМ распрацовак — мабільны «Памочнік турыста» (самыя распаўсюджаныя фразы па-англійску) Івана Клячкоўскага, платформа для сайтаў Quisety Аляксандра Тумоўскага, Students Helper (расклад заняткаў, навучальная літаратура і шпаргалкі) Андрэя Храмцова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?