Танкавая дывізія РФ на вучэннях. Фота минобороны.рф

Сакратар СНБА Аляксандр Турчынаў не выключае правядзення баявікамі ў бліжэйшы час наступальных аперацый.

Пра гэта ён заявіў па выніках паездкі ў зону баявых дзеянняў. Паводле яго слоў, сітуацыя вакол Данецкага аэрапорта застаецца найбольш складанай.

«Фактычна цалкам знішчаны новы тэрмінал, але нашы Узброеныя Сілы ўмацавалі свае пазіцыі ў раёне населенага пункта Пяскі і нанеслі ворагу серыю вельмі моцных удараў», — сказаў ён.

Паводле Турчынава, былі знішчаныя камунікацыі і транспартныя рашэнні, якія дазвалялі хутка падводзіць бронетэхніку фактычна пад сам аэрадром.

«Акрамя таго, сітуацыя стабілізаваная і на поўдні, там дзе напярэдадні была спроба прарваць нашу абарону ў раёне 31 і 29 блокпастоў», — сказаў ён.

Турчынаў дадаў, што пастаяннае павелічэнне ўздоўж лініі сутыкнення сіл і сродкаў праціўніка, «у прыватнасці, падцягванне на перадавую кадравых часцей Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі дае падставы прагназаваць правядзенне ў бліжэйшы час ворагам магутных наступальных аперацый».

Як адзначыў Турчынаў, галоўнае пытанне для ваеннага камандавання сёння — «не толькі ўмацаванне нашай абароны, але і рэалізацыя мер, якія павінны прымусіць ворага спыніць крывавыя правакацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?