Ва ўкраінскім добраахвотніцкім батальёне «Днепр-1» заявілі, што каардынаваны ім партызанскі атрад у ноч на 22 студзеня падарваў таварны цягнік у Луганскай вобласці, на якім сепаратысты перавозілі вугаль.

Пра гэта ў чацвер, 22 студзеня, паведамляе прэс-служба «Днепр-1».

«Цалкам знішчаныя два вагоны і частка чыгуначных пуцей на станцыі Чырвоная Магіла, паблізу Свярдлоўска Луганскай вобласці. Такім чынам, перапыненая чыгуначная сувязь паміж поўначчу Луганскай вобласці і Расійскай Федэрацыяй», —паведамілі ў прэс-службе ўкраінскага добраахвотніцкага батальёна.

У прэс-службе «Днепр-1» сцвярджаюць, што на падарваным партызанамі цягніку сепаратысты перавозілі вугаль на тэрыторыю Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?