Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку Юлія Сцяпанава.

«Каля помніка Шаўчэнку затрымалі ўсіх прысутных. Каля дзясятка чалавек. Сярод іх - Ніна Багінская, Вольга Нікалайчык, Аляксандр Макаеў, Яўген Батура, Максім Вінярскі, аператар Белсат … усіх павезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна», - напісала яна.

Сёння ля помніка Шаўчэнку, што знаходзіцца каля ўкраінскага пасольства, актывісты і нераўнадушныя збіраліся ўшанаваць памяць загінулых год таму першых ахвяраў Майдану, у тым ліку і Міхаіла Жызнеўскага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0