Рэйтынг складзены на падставе новага даследавання Міжнароднай арганізацыі працы.

У ім гаворыцца, што колькасць жанчынаў, якія займаюць кіраўнічыя пасады альбо валодаюць бізнэсам сёння самая вялікая за ўсю гісторыю. Амаль траціна ўсіх прадпрыемстваў у цяперашні час ва ўласнасці альбо кіраванні жанчынаў, жанчыны займаюць 40% працоўных месцаў у свеце.

У трох краінах працэнт жанчынаў на кіроўных пасадах нават пераваліў за 50%, гэта Ямайка, Калумбія і Сэнт-Люсія (дзяржава ў Карыбскім моры). У Беларусі, паводле дадзеных, МАП гэта 46%.

У той жа час казаць пра набліжэнне сапраўднай гендарнай роўнасці рана. Так, калі браць буйныя кампаніі, працэнт жанчынаў у кіраўніцтве не перавышае 5-ці адсоткаў, а ў 29-ці краінах агульны працэнт жанчынаў на ключавых пасадах меншы за 20. Найменшы працэнт жанчынаў-кіраўнікоў у мусульманскіх Емене (2,1%), Пакістане (3%), Алжыры (4,9%), Іарданіі (5,1%) і Бангладэш (5,4%).

У нашых суседзях сітуацыя выглядае наступным чынам: Польшча (37,8%), Латвія (45,7%), Літва (38,8%), Расія (39,1%), Украіна (39,9%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?