Тэлестудыя «Раскосмаса» прадставіла два відэаролікі, дзе паказвае, што было б у альтэрнатыўных версіях нашай Сонечнай сістэмы.

Калі б замест Сонца былі іншыя зоркі

Калі б замест Месяца былі іншыя планеты сонечнай сістэмы

Як распавёў «Нашай Ніве» намеснік начальніка тэлестудыі Раскосмаса Юрый Рубцоў, відэа у вольны час зрабіў Мікалай Удовін. Ролікі з альтэрнатыўнай гісторыяй Сонечнай сістэмы некамерцыйныя і зробленыя астраномам-аматарам дзеля ўласнага задавальнення.

«Гэта ўсё фантазія, але блізкая да рэальнасці. Вядомыя жа пэўныя памеры нябесных цел, вядомыя адлегласці», — тлумачыць Рубцоў.

Мікалай Удовін, фота з асабістай старонкі «УКантакце»

Мікалай Удовін, фота з асабістай старонкі «УКантакце»

Паводле яго слоў, Мікалай думае і аб іншых падобных праектах. Удовін — аўтар інтэрнэт-праграмы «Касмічнае асяроддзе» і сюжэтаў праграмы «Касманаўтыка» на тэлеканале «Расія-24». На сайце Раскосмаса можна знайсці фота Сонца і Месяца, што Мікалай здымае ў тэлескоп.

Тэлестудыя Раскосмаса займаецца прапагандай касманаўтыкі, касмічных даследаванняў. Ужо 10 гадоў стварае праграму «Касманаўтыка» і дакументальныя фільмы для тэлеканала «Расія-24», займаецца шэрагам інтэрнет-праектаў. «Космас далёка не вывучаны, але такім чынам мы паказваем, як ідзе вывучэнне ў Расіі і за мяжой», — кажа Рубцоў. Паводле яго слоў, тое, як утвараўся Сусвет, сёння ведае «толькі адна істота».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?