Самаабвешчаная «Данецкая народная рэспубліка» больш не будзе рабіць спробаў размаўляць з Кіевам аб перамір'і, заявіў у пятніцу кіраўнік ДНР Аляксандр Захарчанка.
«Спроб размаўляць аб перамір'і з нашага боку прадпрымацца больш не будзе. Мы цяпер будзем глядзець, як будзе рэагаваць Кіеў. Кіеў цяпер не разумее, што мы можам наступаць на трох напрамках адначасова», — заявіў ён.
«Мы будзем наступаць да межаў Данецкай вобласці [»ДНР» кантралюе каля 1/3 тэрыторыі вобласці — НН], але, калі я буду бачыць пагрозу і з іншых бакоў, будзем ліквідаваць», — сказаў Захарчанка.