86‑гадовы Сухарта быў шпіталізаваны тыдзень таму з сымптомамі вострай анэміі і паніжанага ціску ў выніку рэзакага падзеньня функцый сэрца, лёгкіх і нырак.

Сухарта бязьменна правіў краінай 30 год і быў вымушаны скласьці зь сябе паўнамоцтвы ў 1998 г. у выніку магутных студэнцкіх пратэстаў, якія прынялі гвалтоўны характар і пагражалі перарасьці ў крывавую бойню.

Сухарта і ягонай сям’і былі прад’яўленыя абвінавачаньні ў прысабечваньні сродкаў на сотні мільёнаў даляраў. Аднак паводле распараджэньня новых уладаў «справа Сухарта» была зачынена з‑за пагаршэньня ягонага здароўя.

У апошнія гады ён перанёс некалькі інсультаў і унутраных кровазьліцьцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?