Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр'янаў узяў удзел у сустрэчы акрэдытаваных у Варшаве кіраўнікоў дыпламатычных місій краін Усходняга партнёрства. Мерапрыемства прайшло 23 студзеня ў польскім МЗС, паведаміла прэс-служба беларускага замежнапалітычнага ведамства.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да саміту УП у Рызе.

«Падчас кароткай размовы пасла Беларусі з намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Конрадам Паўлікам бакі абмеркавалі пытанні двухбаковых адносін і каляндар сумесных мерапрыемстваў на 2015 год», - адзначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?