Кіраўнік «Правага сектара» Дмытро Яраш быў цяжка паранены ў баях за Данецкі аэрапорт. Гэта зноў прыцягнула ўвагу да ягонай неардынарнай асобы.

Ураджэнец рускамоўнага Днепрадзяржынска, сын рабочых, выпускнік украінскай філалогіі. Лідар спартова-патрыятычнай суполкі «Трызуб». Ён, дзякуючы асабістым якасцям, стаў лідарам структуры, вакол якой на Майдане згуртаваліся розныя нацыяналістычныя арганізацыі і спартовыя фанаты. Стварыў дысцыплінаваную, эфектыўную структуру, якая адыграла важную ролю ва Украінскай рэвалюцыі.

Бездапаможны Януковіч запрасіў яго на аўдыенцыю 20 лютага, адчайна спрабуючы спыніць лавіну. Расія распачала супраць яго крымінальную справу. «Правы сектар» правёў год на перадавай вайны, абараняючы Украіну ад штурмавых атрадаў, створаных і кіраваных з Масквы. І Яраш быў на лініі агню.

Ён заслужыў да сябе такую павагу, што яго землякі з Усходняй Украіны выбралі яго ў Вярхоўную Раду.

Яраш нацыяналіст, але не ксенафоб. Ягоны нацыяналізм не этнічны і не ліберальны, але дзяржаўніцкі. І менавіта праз гэта ягоны нацыяналізм падаецца такім прывабным для ўкраінскіх эліт і ўяўляецца самым небяспечным для імперскіх сілаў у Расіі, мо таму, што пуцінцам самім ліберальныя ідэі далёкія. Падобныя ідэі прывабныя для многіх і ў Беларусі.

Але наколькі глыбокія ягоныя перакананні і маштабны пантэнцыял? Глядзіце вялікае інтэрв'ю на відэа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0