Старшыня Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў крытычна адазваўся пра замежных трэнераў, якія працавалі з беларускімі клубамі, заўважыўшы, што яны не давалі развівацца беларускім гульцам.

«Калі Мяшкоў сабраў касцяк зборнай у БГК пасля развалу «Дынама», я быў рады. Я не дужа нерваваўся, што «Дынама» не стала: за нашы грошы там падымалі ўзровень замежных гульцоў. Скажу проста: замежныя трэнеры, якія працавалі з нашымі клубамі, — ворагі народа. Хіба што Бябешка, які гаварыў з намі на адной мове, быў выключэннем.

БГК — гэта ўжо не беларускі клуб. І беларусы, якія ў ім гуляюць, ужо згубленыя: Шумак, Баранаў, Шыловіч… Лепей хай яны гуляюць у «Машэку», у «Кронане», калі не цягнуць сусветны ўзровень. Так, Дзяніс Рутэнка прабіўся. А хто яшчэ прабіўся? Шыловіч як быў аднатыпным гульцом, так і застаўся. Я ў свае 60 гадоў бачу, куды ён будзе кідаць», — цытуе Канаплёва «Прессбол».

Чытайце таксама:

Фіяска: на чэмпіянаце свету па гандболе Беларусь прайграла чатыры матчы з пяці і не трапіла ў плэй-оф

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0