У выніку абстрэлу баевікамі ў Марыупалі раніцай 24 студзеня загінулі каля 30 чалавек, каля 100 параненыя. Фота kp.ua.

У выніку абстрэлу баевікамі ў Марыупалі раніцай 24 студзеня загінулі каля 30 чалавек, каля 100 параненыя. Фота kp.ua.

Сепаратысты не ўваходзілі на ўскраіну Марыупаля, заявіў увечары 24 студзеня, спікер палка Нацыянальнай гвардыі Украіны «Азоў» Андрэй Дзячэнка.

Па дадзеных вайскоўцаў, зараз сілы праціўніка групуюць падраздзяленні за 20—25 кіламетраў ад горада.

«Незразумела, можа быць гэта фарс, можа быць, яны сапраўды рыхтуюць наступ, але тое, што іх і блізка, у дзесяцікіламятровай зоне ад Марыупаля няма, гэта факт. Памятаеце, падчас баёў за аэрапорт яны сто пяцьдзясят шэсць разоў аэрапорт «бралі» кожны дзень — вось гэта вось таго ж парадку заявы», — сказаў Дзячэнка.

Разам з тым паводле яго слоў, сепаратысты пачалі артабстрэл, «які, відавочна, папярэднічае будучаму наступу».

«Мы так разумеем, што ў бліжэйшыя дні варта чакаць наступу танкавых калон, пяхоты <…>. Але пакуль што прыкмет наступу няма, ёсць толькі папярэднія «ластаўкі», якія кажуць, што наступ імі рыхтуецца. Але паўнавартаснага наступу няма», — дадаў прадстаўнік палка.

У міністэрстве абароны самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» раней заявілі, што першыя падраздзяленні «апалчэнцаў» ужо ўвайшлі з баямі на ўскраіну Марыупаля і замацаваліся на пазіцыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0