Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў у Facebook.

«Перахопленая размова баевіка, які непасрэдна кіраваў абстрэлам горада, з супольнікам-наводчыкам артабстрэлу. Цынізм трасе: «Кантакт па жылых кварталах… усё гарыць, шмат ахвяр. — Так ім і трэба, каб не стаялі з плакатамі ў падтрымку Украіны». СБУ і аператыўнікі спрацавалі хутка. Наводчык абстрэлу арыштаваны», — заявіў Авакаў.

Пры гэтым кіраўнік МУС адзначыў, што Марыупаль ўмацаваны.

«Узмацняем групоўкі Нацгвардыі і Узброеных сілаў. Падводзім рэзервы. Гаварыў з Андрэем Бялецкім (полк «Азоў») — даўкамплектоўваюць «Азоў» дадатковым цяжкім узбраеннем. Хто сунецца - атрымае адпор жорстка», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?