Канцлер Германіі Ангела Меркель назвала суботні абстрэл Марыупаля, у выніку якога загінулі 30 чалавек, «відавочным і абсалютна неапраўданым парушэннем перамір'я».
У нядзелю Меркель правяла асобныя тэлефонныя перамовы з прэзідэнтамі Расіі і Украіны.
Канцлер заклікала прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна прадухіліць далейшую эскалацыю гвалту ва Украіне.
Тым часам прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд у нядзелю правёў перамовы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і кіраўніком Еўрапейскай Рады Дональдам Тускам.
Паводле звестак прэс-офіса Елісейскага палаца, Алянд «выказаў сур'ёзную заклапочанасць» з прычыны росту гвалту на ўсходзе Украіны.
Прадстаўнік прэзідэнта Францыі заявіў, што Алянд у панядзелак збіраецца абмеркаваць сытуацыю з прэзідэнтам Пуціным і канцлерам Меркель.