Міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў мяркуе, што ў прапанове аб выключэнні з дзіцячых садоў за прагулы ёсць рацыянальнае зерне.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1».

«Ёсць, вядома, рацыянальнае зерне. Але карэнным чынам падыходзіць — вось так, каб усіх агулам выключаць, як, напрыклад, ёсць выпадкі, калі дзеці і 30, і больш дзён не ходзяць у дзіцячы сад, бо бацькі з'ехалі працаваць за межы горада або рэспублікі — гэта недапушчальна», — заявіў міністр.

На яго думку, «у кожным выпадку неабходна падыходзіць вельмі індывідуальна, разбірацца, уважліва глядзець на сітуацыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?