Выпадак адбыўся на досвітку 23 студзеня ў Вільні, калі многія з віленчукоў яшчэ глядзелі апошні сон, а паліцыя ўжо ляцела на выклік развесці па баках дзвюх кіроўцаў тралейбусаў.
Каля чатырох гадзін раніцы жанчыны счапіліся, бо адна з іх падвезла на працу мужа другой — мужчына таксама працуе кіроўцам тралейбуса.
Па дарозе на працу на вуліцы 11 сакавіка раўнівая жанчына дагнала на сваёй машыне калегу і заблакавала ёй шлях. У гэтым аўтамабілі знаходзіўся муж раўнівай жанчыны.
Па словах відавочцаў, кіроўца адкрыла дзверы машыны суперніцы і ўчапілася ёй у валасы, у той час як яе муж уцёк і скіраваўся на працу.
Паводле паліцэйскіх, бойкі паміж вадзіцелькамі тралейбусаў у Вільні здараюцца перыядычна.