Расія ўпершыню не выдзеліла Прыднястроўю фінансавую дапамогу памерам 100 млн даляраў.

Пра гэта ў панядзелак, 26 студзеня, піша «Независимая газета», спасылаючыся на крыніцу ў Вярхоўным савеце Прыднястроўя.

Сродкі, якія Расія адмовілася даць, павінны былі пайсці на пенсіі і на іншыя сацыяльныя выплаты. Суразмоўца газеты распавёў, што «ў Маскве выказалі незадаволенасць з нагоды чартарных рэйсаў, якімі лётае прэзідэнт Прыднястроўя Яўген Шаўчук, і спаслаліся на эканамічныя цяжкасці ў самой Расіі».

Эканоміка Прыднястроўя, як піша выданне, знаходзіцца ў крытычным стане. Прыднястроўе вінна Расіі за газ пяць мільярдаў даляраў.

Электраэнергія, якая паступае на мясцовыя заводы, ідзе з Малдаўскай ДРЭС, у якой расійскі ўласнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?