sk.gov.by

sk.gov.by

Раніцай 25 студзеня на адным са складоў Валожынскага льнокамбіната адбылося ўзгаранне льнотрасты.

Да месца пажару неадкладна выбылі супрацоўнікі падраздзяленняў МНС, Следчага камітэта, Міністэрства ўнутраных спраў і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Першапачатковымі следчымі дзеяннямі і аператыўна-вышуковымі мерапрыемствамі устанавілі падазраванага ў здзяйсненні падпалу. Гэта 19-гадовы мясцовы жыхар.

Валожынскім райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справа па факце наўмыснага знішчэння маёмасці. Падазраваны затрыманы.

Паводле папярэдніх ацэнак знішчана больш за 1000 тон ільнотрасты. Прадпрыемству нанесены ўрон у памеры больш за тры мільярды рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?