AFP

AFP

Прэзідэнт ЗША Барак Абама, выступаючы перад журналістамі ў Дэлі ўсклаў адказнасць за эскалацыю канфлікту на ўсходзе Украіны на Маскву і паабяцаў узмацніць ціск на Расію.

Злучаныя Штаты, паводле яго слоў, «глыбока занепакоеныя апошнім парушэннем перамір'я і агрэсіяй, якую гэтыя сепаратысты з расійскай падтрымкай, расійскім абсталяваннем, расійскім фінансаваннем, расійскай трэніроўкай і расійскімі войскамі працягваюць».

Абама падкрэсліў, што ЗША зацікаўленыя не ў паслабленні Расіі ці разбурэнні яе эканомікі, а ў «захаванні аднаго асноватворнага прынцыпу, а менавіта: вялікія краіны не маніпулююць меншымі краінамі».

«І мы працягнем ўвасабляць той падыход, да якога мы звярталіся раней, гэта значыць узмацняць ціск на Расію, і я разгледжу іншыя магчымасці, каб спыніць ўзброенае супрацьстаянне і вырашыць гэтую праблему», — паабяцаў амерыканскі прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?