polskieradio.pl

polskieradio.pl

Польшча не будзе ўдзельнічаць ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны. Пра гэта заявіла прэм'ер-міністр Эва Копач сёння ў эфіры Польскага радыё.

«Я лічу, што палякі сёння заслугоўваюць таго, каб ім сумленна, выразна і праўдзіва сказалі, што Польшча не збіраецца ні на якую вайну. Польшча не будзе ўдзельнічаць ні ў якіх узброеных канфліктах», — сказала яна, каментуючы заяву аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы Анджэя Дуды, які на мінулым тыдні сказаў, што польскай уладзе «варта падумаць» над такім варыянтам.

Копач спадзяецца, што ўсе кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы (выбары адбудуцца ў гэтым годзе), будуць падзяляць яе пазіцыю.

Па словах Копач, кіраўнік дзяржавы — прадстаўнік кіруючай партыі «Грамадзянская платформа» Браніслаў Камароўскі падзяляе такі пункт гледжання, «і сапраўды не будзе нікога высылаць на вайну».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?