Фота: pixgood.com

Фота: pixgood.com

WikiLeaks звярнуліся па тлумачэнні да старшыні рады дырэктараў Google Эрыка Шміта: арганізацыя здзіўленая і занепакоеная тым, што Google чакала больш за 2,5 года, каб паведаміць сваім карыстальнікам аб «пазбаўленні іх здольнасці да абароны правоў на прыватнасць, свадбоду асацыяцый і свабоду ад нелегальных даглядаў».

У снежні 2014 года выкрылася, што ў сакавіку 2012 года Google атрымала ордар суда на прадстаўленне ФБР звестак пра рэдактара расследаванняў Сару Гарысан, спікера арганізацыі Крыстыну Графнсан і аднога з галоўных рэдактараў Джозэфа Фарэла.

Google выдала ФБР іх перапіску, нумары тэлефонаў і банкаўскія рахункі.

Пры гэтым кампанія атрымала забарону на паведамленне аб гэтым супрацоўнікам WikiLeaks. Калі эмбарга было знятае (і ці знятае зараз), невядома.

WikiLeaks патрабуе раскрыць поўны спіс перададзеных звестак, цікавіцца наяўнасцю аналагічных запытаў аб іншых сваіх супрацоўніках ды пытае, ці рабіла Google нешта, каб абараніць правы сваіх карыстальнікаў.

***

Створаны Джуліянам Асанжам у 2006 годзе некамерцыйны праект WikiLeaks рэгулярна публікуе сакрэтную інфармацыю ад ананімных крыніц, у тым ліку датычныя Беларусі дакументы. З 30 мая 2014 года Асанж жыве ў пасольстве Эквадора ў Лондане ад шведскага суда, які абвінавачвае яго ў сэксуальных дамаганнях і згвалтаванні.

Google не ўпершыню трапляе пад абвінавачанні ў выдачы звестак спецслужбам. Найбуйнейшы скандал выклікалі выкрыцці Эдварда Сноўдэна праграмы масавай сочкі PRISM, у якой апроч Google бралі (хто дабраахвотна, хто не) Microsoft, Facebook, Skype, Apple, Yahoo і іншыя IT-гіганты.

Чытайце таксама: Што пра нас ведаюць Google і Facebook, навошта ім тое ды як ад іх схавацца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?