23 студзеня ў судзе Маладзечанскага раёна прынялі рашэнне па справе «Экадома» супраць «Вялес-Міт». Суд не задаволіў патрабаванні эколагаў аб спыненні дзейнасці «Вялес-Міт» з-за таго, што яны не далі патрэбнай дакументацыі на незалежную экалагічную экспертызу па будаўніцтве двух свінакомплексаў у Маладзечанскім раёне.

«Суд пагадзіўся з пазіцыяй адказчыка, што «Вялес-Міт» не мае належнага праекта свінакомплексаў, — кажа юрыст, які абараняў інтарэсы «Экадома», Сяргей Магонаў. — Усе дакументы па будаўніцтве, якія тыя рыхтавалі да грамадскага абмеркавання, выявіліся недапрацаванымі і цяпер у іх уносяць змены».

Пасля дапрацоўкі зноў будзе ацэнены ўплыў праекта на навакольнае асяроддзе, а затым ён будзе перададзены на грамадскую экалагічную экспертызу – так абяцае заказчык, і без гэтага праект не пройдзе дзяржаўную экалагічную экспертызу.

Сяргей Магонаў сказаў, што пакуль невядома, калі дакументы будуць падрыхтаваныя, бо нават прадстаўнік «Вялес-Міт» не ведае гэтага.

Суд спагнаў з «Экадома» як прайгралага боку чатыры мільёны рублёў у якасці частковай кампенсацыі адказчыку.

Па словах Сяргея Магонава, на адваката «Вялес-Міт» выдаткаваў 37 800 тысяч рублёў.

З улікам зменаў у праекце таксама павінна праводзіцца грамадскае абмеркаванне, але гэты момант у заканадаўстве не ўрэгуляваны. Праект могуць адразу перадаць на экалагічную экспертызу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?