Новы год, новая трагедыя — новая заяўка ў модзе? З такім, хутчэй рытарычным, пытаннем звяртаецца да нас амерыканскае выданне. Канстатуючы няўменне сучасных дэмакратычных грамадстваў адэкватна праяўляць сваю салідарнасць ці жалобу.

Што яшчэ можа з'явіцца з напісам «Je suis Charlie»? У Інтэрнэце ўжо ёсць з гэтым напісам футболкі, фартухі, бранзалеты, гузікі, піша «The New York Times».

Пачалося гэта амаль адразу ж пасля забойстваў ў Charlie Hebdo; ад «Залатых глобусаў», дзе Амаль Клуні апранула чорны значок «Je suis Charlie» з яе чорнай сукенкай ад Dior і сканчваецца ў Інтэрнэце запытаннем «дзе купіць» такі значок.

Трэба адзначыць, што некаторыя «жалобныя» сувеніры, вырабленыя грамадскімі арганізацыямі, пералічваюць частку атрыманага прыбытку на грамадскую дзейнасць. Але паўстае пытанне, такую кашульку ці значок варта насіць?

У канчатковым рахунку, адзначае амерыканскае выданне, права вырашаць, што правільна і што няправільна ляжыць на пакупніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?