vedomosti.ru

vedomosti.ru

«Беларуськалій» можа перашкодзіць «Уралкалію» падняць цану па новым кітайскім кантракце на 10% да $335 за тону, гаворыцца ў аглядзе Raiffeisenbank.

Былы партнёр расійскай кампаніі працягвае пастаўляць угнаенні па старой цане — $305, у той час як традыцыйна напярэдадні заключэння новага гадавога кантракту вытворцы спынялі пастаўкі, для таго каб умацаваць перагаворныя пазіцыі. У снежні экспарт у Кітай вырас на 33% да 810 000 т, амаль 44%, або 360.000 т, паставіў «Беларуськалій», гаворыцца ў аглядзе банка.

Усяго ў IV квартале «Беларуськалій» паставіў у Кітай 600 000 т, ведае суразмоўца ў адной з кампаній — вытворцаў угнаенняў (для параўнання: «Уралкалій» у мінулым годзе заключыў кантракт на 700 000 т на паўгода).

Беларусь працягнула пастаўкі і ў студзені, аб'ём дасягнуў 250 000 т, зазначае ён.

На яго думку, паводзіны беларускай кампаніі можа зацягнуць і ўскладніць перамоўны працэс «Уралкалія» і Сanpotex (трэйдар канадскіх вытворцаў Potash corp, Mosaic і Agrium) з кітайскімі партнёрамі. Сanpotex пакуль падпісала толькі трохгадовы мемарандум з кітайскімі пакупнікамі на 8,1 млн т калію.

Прадстаўнікі «Беларуськалія» і яго трэйдара — Беларускай калійнай кампаніі (БКК) не адказалі на запыты «Ведомостей», іх калега з «Уралкалія» адмовіўся ад каментароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?