Neringa Lesetienė
У другой палове тыдня чакаецца пагаршэнне надвор'я, паведаміў БелаПАН начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
На гэтым тыдні чакаецца вельмі няўстойлівы характар надвор'я, найбольш складаныя ўмовы надвор'я чакаюцца ў другой палове тыдня з-за паўднёвых цыклонаў», — сказаў Рабаў.
Паводле яго слоў, «у першай палове тыдня Беларусь чакае спакойнае зімовае надвор'е. Яно будзе вызначацца ў асноўным вобласцю павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у вільготнай паветранай масе і малаактыўнымі атмасфернымі франтамі».
У аўторак у многіх раёнах невялікі снег. Месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу мінус 2 — 8°С, пры праясненнях мінус 9 — 11°С, днём мінус 4 — плюс 1°С.
У сераду месцамі кароткачасовы снег. Днём па захадзе туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу мінус 1—8°С, пры праясненнях мінус 9—12°С, днём мінус 4 — плюс 1°С.
У чацвер ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, мокры снег, слабая мяцеліца. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу мінус 1—8°С, днём мінус 4 — плюс 2°С.
«У пятніцу пагаршэнне надвор'я прынясе актыўны атмасферны фронт з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі ападкі, у асноўным снег, мокры снег. Месцамі мяцеліца, наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца. У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с», — зазначыў сіноптык. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 1 — мінус 6°С, максімальная днём мінус 3 — плюс 2°С.
Паводле слоў Рабава, у суботу паўднёвы цыклон, які будзе змяшчацца ўздоўж заходніх межаў Беларусі, яшчэ больш пагоршыць надвор'е: часам пройдуць ападкі (мокры снег, дождж), месцамі моцныя. У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 4 — плюс 1°С, максімальная днём мінус 2 — плюс 5°С».
У нядзелю чарговы паўднёвы цыклон, які будзе змяшчацца ўжо праз цэнтральныя рэгіёны Беларусі, прынясе на большую частку тэрыторыі снег, мокры снег, па ўсходзе з дажджом. Месцамі моцныя ападкі, мяцеліца, туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3 — плюс 3°С, ноччу пры праясненнях да мінус 5°С.