Фота: purdue.edu

Фота: purdue.edu

Даследчыкі здольныя не толькі самастойна зварыць сабе за 20 хвілін пры 90°С яйка на сняданак, але і вярнуць зваранае яйка да вадкага стану. Дакладней, не ўсё яйка, але яго ключавы бялок.

Вяртанне звараных яек у вадкі стан насамрэч з’яўляецца важнай праблемай для біёлагаў. Фолдынг бялка, яго спантанны зварот у трацічную (трохвымяровую) структуру, з’яўляецца цякой задачай. Ад карэктнага фолдынгу залежыць канечная форма малекулы, яе ўласцівасці і здольнасць да выканання тых ці іншых функцый.

Для пазбаўлення ад «няўдалых» вынікаў фолдынгу звычайна выкарыстоўваецца такі метад як дыяліз (ачыстка праз паўпрапускальную мембрану), які займае гадзіны, а тое і дні. Прапанаваны каліфарнійцамі метад займае хвіліны.

Методыка адпрацоўвалася на лізацыме — бялку, якога нямала ў чалавечай сліне ды слёзах, а таксама ў курыных яйках. Яго варэнне — дэнатураванне з ператварэннем у доўгія заблытаныя ніткі, добра вядомы чалавеку сваёй пругкасцю (і смакам).

Дэнатураваны лізацым навукоўцы апрацавалі мачавінай, прабірку з рэчывам хутка «прагналі» праз цэнтрыфугу пад вуглом 45°. Гэта падзяліла асобныя зблытаныя ніткі, якія затым згарнуліся да пачатковай (і функцыянальнай) формы. Вынік паўтарыўся і для больш складаных бялкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?