Уладальнік «безлімітнай» карткі. Кадр: АНТ
«Безлімітнасць» сваёй карткі рабочы вынайшаў увесну 2013 года. Штодзень ён здымаў у сярэднім каля 6 млн рублёў, але рэшта на рахунку не змянялася. Ён стаў пераводзіць сродкі на іншыя свае рахункі ў тым жа банку,
Падчас суду мужчына не прызнаў віны, але ў крымінальнай справе транзакцыі распісаныя па хвілінах. Следчыя сцвярджаюць, што мужчына асэнсоўваў тое, што знятыя з карткі грошы перавышаюць яго прыбытак.
За час карыстання «безлімітнай» карткі мужчына зрабіў рамонт у сваёй кватэры і кватэры бацькоў, набываў упрыгожанні,, каля 400 млн патраціў на гульнёвыя аўтаматы. Збой быў заўважаны супрацоўнікамі банка толькі праз 9 месяцаў, мужчына паспеў зняць 1,775 млрд рублёў. 500 млн ён ужо вярнуў банку.
Карыстанне «безлімітнай» карткай прынесла мужчыне 9 год калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.