Дэпартамент паліцыі Літвы падлічыў, што да 20 студзеня было зарэгістравана 146 паведамленняў аб магчыма фальшывых еўра. Пачата 127 дасудовых расследаванняў. З абароту за гэты час канфіскаваны 264 фальшывыя банкноты. 

Больш за ўсё такіх выпадкаў зафіксавана ў Ковенскай, Віленскай і Аліцкай акругах.

Большасць фальшывых еўра вырабляецца ў Італіі, кажуць у паліцыі. Часцей за ўсё гэта банкноты 20 і 50 еўра.

Еўрапейскі цэнтральны банк паведаміў, што за другое паўгоддзе 2014 года з абароту было выведзена 507 000 фальшывых банкнот (на 44% больш, чым у той жа перыяд год таму). Банкноты па 20 еўра склалі 60% іх, па 50 еўра — 26%.

Усё ж, агульная колькасць сфальшаваных грошай у Еўропе застаецца невялікая. Еўра добра абароненыя ад падробкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?