На Каляды, уначы з панядзелка на аўторак, легкавая машына «Фіат» зь дзяржунамарам Беларусі звалілася з эстакады, якая злучае Наддніпранскую шашу з Паўднёвым мостам у Кіеве .

Беларус перад сутыкненьнем разагнаўся амаль да 120 км/г. Потым аўто не ўпісалася ў паварот, пратараніла мэталічны адбойнік і бэтонную агароджу. Машына вылецела з эстакады перад Паўднёвым мостам. Падала з 5‑мэтровай вышыні маторным адсекам долу. «Фіат» загарэўся адразу пасьля сутыкненьня. Рухавік разарвала на кавалкі, а аўтамабіль гэтак спляжыла, што немагчыма пазнаць марку.

Кіроўца цудам выжыў. Лекараў і ратавальнікаў выклікалі сьведкі аварыі. Яны ж аднесьлі мужчыну на бясьпечную адлегласьць ад месца падзеньня.

Беларус прабыў у аддзяленьні політраўмы паўдня. Пасьля абеду ў аўторак ён выпісаўся. У мужчыны чэрапна‑мазгавая траўма, пашкоджаныя грудзі й жывот. Наш суайчыньнік мае гомельскую рэгістрацыю, але жыве ў Кіеве.

«Кіроўца перавысіў хуткасьць і кіраваў машынай у стане алькагольнага ап’яненьня», — кажуць у прэсавай службе упраўленьня ДАІ Кіева.

Варта адзначыць, што машыны з гэтай эстакады зьлятаюць ня ў першы раз.

Паводле: «Газета по-українськи», «Сегодня»








Фота www.magnolia-tv.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0