Аляксандр Лукашэнка 29 студзеня правядзе прэс-канферэнцыю для беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі.

Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Мерапрыемства адбудзецца ў Палацы Незалежнасці і будзе транслявацца ў прамым эфіры па Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Пачнецца прэс-канферэнцыя ў 11.00.

Плануецца, што ў ёй возьмуць удзел 260 журналістаў з 152 газет, 16 інфармацыйных агенцтваў, 3 інтэрнэт-выданняў, 26 тэлеканалаў, 41 радыёстанцыі, уключаючы праграмы рэгіянальнага радыёвяшчання. Рэгіёны Беларусі будуць прадстаўляць 142 журналісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?