Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі АБСЕ, дэпутат парламента Фінляндыі Ілка Канерва заклікаў Расію закрыць мяжу з Украінай з-за ўспышкі гвалту ў Данбасе.

«Расійскія лідары кажуць пра сваю падтрымку мірнага вырашэння канфлікту ва Украіне. Улічваючы гэта абяцанне, я заклікаю Расію закрыць мяжу з Украінай з тым, каб спыніць паток на тэрыторыю ўсходняй Украіны якой-небудзь зброі або байцоў — добраахвотнікі гэта ці не. Сучасная зброя, якая ў цяперашні час ёсць у незаконных сепаратыстаў ва Украіне, не можа з'явіцца з ніадкуль», — заявіў Ілка Канерва.

Раней у аўторак Вярхоўная Рада Украіны на пазачарговай сесіі ўхваліла заяву аб прызнанні Расіі дзяржавай-агрэсарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?