Business Insider апублікаваў відэа, на якім, па дадзеных выдання, знятая сустрэча над Балтыкай берагавога патрульнага самалёта НАТА Lockheed P-3 Orion з расійскім знішчальнікам Су-27.
Па словах крыніцы, якая даслала відэа, яно было знята ў лістападзе 2014 з борта партугальскага патрульнага самалёта P-3 Orion.
На запісы відаць, як знішчальнік у поўным узбраенні набліжаецца да самалёта НАТА з правага борта, пасля чаго адыходзіць у бок.
У лістападзе НАТА заявіла, што палёты расійскіх бамбавікоў і знішчальнікаў ўяўляюць пагрозу для еўрапейскіх грамадзянскіх самалётаў. У Маскве гэтыя заявы назвалі «прапагандысцкай кампаніяй»: статыстыка «перахопаў» нібыта расце таму, што павялічылася колькасць самалётаў НАТО ў краінах Балтыі.