Reuters.com

Reuters.com

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка звярнуўся да прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з просьбай вызваліць лётчыцу Надзею Саўчанка, абвінавачваную ў Расіі ў датычнасці да гібелі расійскіх журналістаў на Данбасе.

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта Украіны, у лісце, накіраваным два дні таму, таксама выказана патрабаванне выконваць Мінскія мірныя дамоўленасці.

Лётчыца Надзея Саўчанка, якая служыла ў Добраахвотніцкім батальёне «Айдар», была захоплена ў палон прарасійскімі сепаратыстамі ў Луганскай вобласці мінулым летам і перапраўлена ў Расію.

Расейскія ўлады сцвярджаюць, што яна карэкціравала мінамётны агонь, ахвярамі якога сталі журналісты, а мяжу нібыта перайшла сама пад выглядам уцякачкі.

Саўчанка галадае ўжо 47 дзён, яна згубіла 15 кг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?