Reuters.com

Reuters.com

Пра гэта сведчаць аператыўныя звесткі групы «Інфармацыйны Супраціў», паведаміў каардынатар групы Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook.

«Па нашых звестках, на розных участках плацдарма на гэты момант вядуць баі 5 батальённыя тактычныя групы (БТГ) суперніка (як мінімум адна з іх укамплектавана вайскоўцамі расійскіх ПДВ), а таксама 3 зводныя артылерыйскія групы», — напісаў эксперт.

Акрамя таго, дзейнічаюць шматлікія дробныя фарміраванні баевікоў, якія маюць на ўзбраенні асобныя ўзоры цяжкага пяхотнага ўзбраення.

Агульная колькасць фармаванняў расійска-тэрарыстычных войскаў, якія вядуць баі за Дэбальцаўскі плацдарм — больш за 2 500 чалавек, да 35 танкаў, каля 50 ББМ, да 50 адзінак ствольнай артылерыі (уключаючы САУ), а таксама мінімум 22 адзінкі РСЗА.

«У раёне Дэбальцава праціўнік пасля няўдалай спробы штурму праз Траецкае да Светладарск, адышоў на зыходныя пазіцыі і аднаўляе свой узровень баяздольнасці.

Адзначаецца перакідка праз Стаханаў у гэты раён папаўнення баевікоў (да 12 адзінак аўтамабільнай тэхнікі, у асноўным крытыя вайсковыя грузавікі, і парадку 18 адзінак бранятанкавай тэхнікі)», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?