ria.ru

ria.ru

На Заходняй Украіне план мабілізацыі ў шэрагі ўзброеных сіл выконваецца значна горш, чым у іншых рэгіёнах краіны, распавёў «Украінскай праўдзе» дарадца прэзідэнта Юрый Бірукоў.

Па словах Бірукова, у Івана-Франкоўскай вобласці на праходжанне медкамісіі не прыбылі 57% ваеннаабавязаных, якія атрымалі павесткі.

37% з іх наогул пакінулі тэрыторыю краіны.

Кіраўнікі 14 сельсаветаў Івана-Франкоўскай вобласці наогул адмовіліся распаўсюджваць сярод мясцовых жыхароў позвы з ваенкаматаў. Аналагічная сітуацыя назіраецца ў Цярнопальскай, Закарпацкай, Валынскай і Чарнавіцкай абласцях.

«За апошнія 30 сутак дзяржаўную мяжу ў Чарнавіцкай вобласці перасекла 17% ад агульнай колькасці ваеннаабавязаных вобласці.

З неафіцыйных крыніц вядома, што хостэлы і матэлі ў памежнай вобласці суседняй Румыніі цалкам запоўненыя ўхілістамі ад прызыву», — распавёў Бірукоў.

19% прызваных у войска жыхароў Валынскай вобласці заявілі, што служыць не будуць па рэлігійных матывах, хоць перш доля адмоў па такой фармулёўцы не перавышала 0,7%.

Пры гэтым у цэнтры, на поўдні і ўсходзе краіны мабілізацыя ідзе згодна з планамі.

Бірукоў назваў нармальным ход прызыву ў Адэскай, Мікалаеўскай, Херсонскай, Запарожскай, Днепрапятроўскай, Чаркаскай, Жытомірскай і Кіраваградскай абласцях.

«Нармальнае выкананне планаў мабілізацыі па неакупаванай частках Данецкай і Луганскай абласцей», — адзначыў дарадца Пятра Парашэнкі.

У той жа час і на ўсходзе ідзе нізкая яўка ў ваенкаматы ў памежных абласцях. Напрыклад, у Палтаўскай вобласці не з'явілася 50% выкліканых.

Раней паведамлялася, што пасля абвяшчэння мабілізацыі павесткі атрымалі больш за 60 тыс. ваеннаабавязаных ўкраінцаў. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін прапанаваў павялічыць максімальны тэрмін знаходжання ў Расіі грамадзян Украіны прызыўнога ўзросту, каб тыя маглі «пераседзець тут нейкі час».

Няздольнасць украінскага ўрада забяспечыць частковую мабілізацыю нагадвае, як цяжка мабілізаваць дэмакратычную краіну для вядзення вайны. Межы такіх краін адкрытыя, пакаранні за парушэнні закону мяккія, а кіраўнікі мясцовага самакіравання часта апратэстоўваюць загады цэнтральнага кіраўніцтва. Іграе сваю ролю і адкрытасць інфармацыі, плюралізм СМІ. У закрытым грамадстве інфармацыі аб ходзе мабілізацыі з'яўляецца сакрэтнай, тады як украінскі дарадца выносіць гэтыя звесткі ў СМІ.

Аўтарытарная краіна, як Расія, заўжды мае ў гэтым перавагу, прынамсі, на пачатковым этапе вайны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?