Памочніца дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Вікторыя Нуланд заклікала НАТА разгарнуць камандныя пункты і стварыць сілы хуткага рэагавання ў шэрагу еўрапейскіх краін, паведамляюць амерыканскія СМІ.

«Мы павінны як мага хутчэй стварыць камандныя цэнтры і цэнтры кантролю ва ўсіх шасці краінах, якія знаходзяцца на лініі фронту», — заявіла дыпламат, выступаючы ў Брукінгскім інстытуце.

Яна не пералічыла краіны, пра якія гаворка.

Яна адзначыла, што «нам след выконваць узаемныя забавязанні», што ўсе краіны альянсу павінны ўнесці ўклад у стварэнне новых «сіл хуткага рэагавання, якія могуць хутка адказваць на выклікі ў праблемных пунктах».

Разам з тым, паводле яе слоў, «НАТА з'яўляецца абарончым альянсам», яго мэтай з'яўляецца «стрымліванне агрэсіі», аднак «неабходна быць у гатоўнасці, калі гэта не працуе».

Яна заклікала краіны НАТА выконваць забавязанні па ўнёсках у арганізацыю, адзначыўшы, што «некаторыя ўрады ўжо гатовыя саслізнуць з кручка», але не ўдакладніла, каго мае на ўвазе.

Нуланд заверыла, што ўведзеныя ЗША абмежавальныя меры супраць Масквы павінны аказаць уплыў на яе палітыку ў адносінах да Украіны, а не на ўнутраную сітуацыю ў Расіі: «Санкцыі прызначаны не для аслаблення Расіі, а для змены яе палітыкі па Украіне». «Мы спадзяёмся, што расійскі народ разумее, што яго краіна не можа быць партнёрам на сусветнай арэне, калі яна праводзіць агрэсіўную палітыку», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?