6 лютага (пятніца) ў 19-00 у кнігарні «логвінаЎ» адбудзецца пілотная прэзентацыя альбома «Людміла Русава» з «Калекцыя пАРТызана», дзе ў першыню сабраныя дакументацыя і працы — ад жывапісу і габеленаў да калажаў і перформансаў — выбітнейшай беларускай мастачкі 1980-1990-х Людмілы Русавай (1954 — 2010).
У прэзентацыі прысуць удзел: Наталля Янкоўская, Вольга Сазыкіна, Таня Сяцко, сябры і калегі мастачкі.
Будзе дэманстравацца з відэапрацамі мастачкі, а таксама выстаўлена арт-кніга Людмілы Русавай з калекцыі Наталлі Янкоўскай.
6 лютага, 19-00. Кнігарня «логвінаЎ» (Мінск, пр. Незалежнасці 37а)