itar-tass.com
Старшыня Дзяржаўнай думы Расіі Сяргей Нарышкін выступіў з заявай, у якой даручыў камітэту па міжнародных справах заняцца пытаннем прыняцця заявы аб асуджэнні анексіі Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі Федэратыўнай Рэспублікай Германія ў 1989 годзе.
Першапачаткова з такой прапановай выступіў дэпутат ад КПРФ Мікалай Іваноў. Нарышкін, па словах Іванова, падвяргаўся нападкам з боку старшыні ПАСЕ Ан Брасер, якая абвінаваціла Расію ў «анексіі» Крыма.
«Прапаную ў якасці кроку ў адказ даць даручэнне камітэту па міжнародных справах падрыхтаваць заяву, што асуджае анексію Германскай дэмакратычнай рэспублікі Федэратыўнай рэспублікай Германія ў 1989 годзе. Тым больш што, у адрозненне ад Крыма, у ГДР агульнанародны рэферэндум праведзены не быў», — сказаў ён.
Нарышкін папрасіў профільны камітэт Дзярждумы па міжнародных справах вывучыць пытанне і «асобна паведаміць».
Берлінская сцяна, якая аддзяляла ГДР ад ФРГ пала ў 1989 годзе. Годам пазней ГДР, згодна з Дамовай аб аб'яднанні Германіі, увайшла ў склад ФРГ.