Падчас правядзення сумесных аператыўна-праверачных мерапрыемстваў супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Заводскага РУУС сталіцы сумесна з калегамі з раённай падатковай інспекцыі за незаконныя валютна-абменныя аперацыі затрыманыя двое мінчукоў. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у першым выпадку была затрыманая 30-гадовая мінчанка, якая ажыццявіла абмен 1750 долараў ЗША на 28 млн беларускіх рублёў. 

У другім выпадку быў выкрыты 34-гадовы непрацуючы мінчук, які абмяняў 1200 долараў ЗША на 19,2 млн беларускіх рублёў. 

У дачыненні да затрыманых супрацоўнікамі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Заводскім раёне складзены адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле 11.2 КоАП (парушэнне ўстаноўленага парадку ажыццяўлення валютных аперацый і кантролю за іх правядзеннем).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?