фота з сайта Следчага камітэта

фота з сайта Следчага камітэта

Вечарам 28 студзеня ад жыхароў аднаго з дамоў у Фрунзенскім раёне сталіцы паступіла паведамленне пра падзенне дзіцяці на казырок над уваходам у пад'езд, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Да месца здарэння неадкладна выехала следча-аператыўная група, супрацоўнікі экстранных службаў. Ратавальнікі знялі хлопчыка і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пры правядзенні рэанімацыйных мерапрыемстваў па шляху ў бальніцу ён памёр.

Следчымі ўстаноўлена, што дзіця магло быць скінута з агульнага балкона 12-га паверха.

Па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства затрымана яго 34-гадовая маці, паведамляе прэс-служба СК. Жанчына ў стане алкагольнага ап'янення знаходзілася на месцы трагедыі.

Па факце забойства заведама малалетняга УСК па г.Мінску заведзена крымінальная справа. З месца злачынства канфіскаваныя рэчавыя доказы, па іх прызначаны адпаведныя экспертызы. З падазраванай працуюць следчыя, высвятляюцца абставіны трагедыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0